wd wp Пошук:

Канстант II

Гэты артыкул — пра візантыйскага імператара VII стагоддзя. Пра рымскага ўзурпатара V стагоддзя гл. Канстант II, узурпатар.

Канстант II (7 лістапада 630 — 15 верасня 668) — візантыйскі імператар у 641668 гадах, сын Канстанціна III, унук Іраклія.

Біяграфія

Канстант II прыйшоў да ўлады, устараніўшы мачаху Марціну і дзядзьку Іраклона.

Вёў актыўную, але не вельмі ўдалую знешнюю палітыку. У 654 годзе флот Канстанта быў разгромлены арабамі ля берагоў Лікіі, імператар цудам пазбег палону. Арабскі флот меў відавочную перавагу перад візантыйцамі і збіраўся плыць ужо на Канстанцінопаль, але з-за распачатай міжусобіцы сярод арабаў паход так і не адбыўся, халіф і імператар заключылі мір, які даў невялікую прадышку Візантыі. У 663 годзе спрабаваў заваяваць Італію, але панёс цяжкае паражэнне, страціўшы ў бітве з каралём лангабардаў Грымаальдам 20 000 чалавек. Здолеў утрымаць за сабой Сіцылію.

Перанёс сваю рэзідэнцыю ў Сіракузы, куды звёз творы мастацтва, захопленыя ў Рыме. З-за здзейсненага ім братазабойства, цяжкіх падаткаў, прыхільнасці дамонафелітызму быў нелюбімы народам. Няўдачы ў знешняй палітыцы канчаткова пазбавілі яго папулярнасці.

Забіты змоўшчыкамі падчас купання. Па словах Феафана Спавядальніка, нехта Андрэй, які прыслугоўваў яму падчас мыцця, стукнуў імператара ражкай па галаве ў тую хвіліну, калі той намыліў яе. Аглушаны Канстант зваліўся ў ваду і захлынуўся.

Зноскі

  1. 1 2 Constans II Pogonatus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Konstans II. Pogonatos (Konstans) // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124745938 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 27 верасня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Утопленыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Іраклія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 630 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 668 годзе
Катэгорыя·Рымскія консулы VII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Сіракузе
Катэгорыя·Дынастыя Іраклія
Катэгорыя·Візантыйскія імператары VII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня