wd wp Пошук:

Канстанцін III Іраклій

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Канстанцін III. Канстанцін III (ці I, калі лічыць з часу падзення Заходняй Рымскай імперыі) — візантыйскі імператар (люты — май 641), сын імператара Іраклія ад яго першага шлюбу і, такім чынам, законны спадчыннік свайго бацькі.

Неўзабаве пасля нараджэння Канстанціна яго маці памерла (612), і Іраклій, які знаходзіўся яшчэ ў росквіце гадоў, ажаніўся зноў са сваёй пляменніцай Марцінай, парушыўшы гэтым законы дзяржаўныя і царкоўныя і выклікаўшы нянавісць падданых такім кровазмяшальным шлюбам. Незадаволенасць народа была накіравана і супраць Марціны, якая, пасля нараджэння сына Іраклона, жадала для яго ўлады. Канстанціну, па патрабаванні бацькі, прыйшлося пагадзіцца падзяліць уладу са зборным братам (638).

Адразу ж пасля смерці Іраклія (11 лютага 641 г.) яго ўдава была вымушана бегчы. Канстанцін стаў адзінаўладным манархам, але яго хваравітасць павялічвалася з кожным днём; ён памёр 25 мая 641. Яго смерць была прыпісана Марціне. У імперыі адбыўся пераварот, і ўлада была перададзена на карысць непаўналетніх дзяцей Канстанціна (гл. Канстант II).

Дзеці

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Дынастыя Іраклія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 612 годзе
Катэгорыя·Візантыйскія імператары VII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 641 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 мая
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Дынастыя Іраклія
Катэгорыя·Памерлі ў Турцыі