46-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 13 па 24 мая 1993 года ў горадзе Каны, Францыя. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымалі два фільмы: «Бывай, мая наложніца[en]» рэжысёра Чэнь Кайгэ[en] і «Піяніна» рэжысёркі Джэйн Кэмпіян[en][1].
Узнагарода | Лаўрэат |
---|---|
Залатая пальмавая галіна | «Бывай, мая наложніца[en]» (рэж. Чэнь Кайгэ[en]) |
«Піяніна» (рэж. Джэйн Кэмпіян[en]) | |
Гран-пры журы | «Так далёка, так блізка![en]» (рэж. Вім Вендэрс) |
Прыз журы | «Лялькавод[en]» (рэж. Хоу Сяосянь[en]) |
«Дождж з камянёў[en]» (рэж. Кен Лоўч) |