Канатопскі раён[1] (укр.: Конотопський район, [konoˈtɔpsʲkɪj rɑˈjɔn̪]) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сумскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Канатоп[1] (укр.: Конотоп).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 29822 чалавекі, плошча — 1665 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 29 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 7 пасёлкаў сельскага тыпу і 75 вёсак.