wd wp Пошук:

Канарскае цячэнне

Канарскае цячэнне — халоднае паверхневае цячэнне на ўсходзе паўночнай часткі Атлантычнага акіяна.

Шырыня 400—600 км. З’яўляецца ўсходняй перыферыяй паўночнага субтрапічнага антыцыкланальнага кругавароту паверхневых вод. Накіравана з поўначы на поўдзень, уздоўж берагоў Пірэнейскага паўвострава і паўночна-заходняга ўзбярэжжа Афрыкі як адгалінаванне Паўночна-Атлантычнага цячэння.

Тэмпература вады ў лютым ад 12 да 26 °С, у жніўні ад 19 °С да 26 °С Салёнасць 36—36,8 %. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход каля 16 мільёнаў м³/с. На поўдні пераходзіць у Паўночнае Пасатнае цячэнне, часткова адхіляецца ў Гвінейскі заліў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Цячэнні Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum