wd wp Пошук:

Каміла Хасэ Села

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Села.

Каміла Хасэ Села
**Села-Тру́лок, Камі́ла-Хасэ́-Мануэ́ль-Хуа́н-Рамо́н-Франсі́ска-дэ-Херо́німа**[[5]](/Каміла_Хасэ_Села#cite_note-pr-5) ([ісп.](/Іспанская_мова "Іспанская мова"): *Camilo José Manuel Juan Ramón Francisco de Jerónimo Cela Trulock*; [11 мая](/11_мая "11 мая") [1916](/1916 "1916") — [17 студзеня](/17_студзеня "17 студзеня") [2002](/2002 "2002")) — выбітны [іспанскі](/Іспанія "Іспанія") [пісьменнік](/Пісьменнік "Пісьменнік"), лаўрэат [Нобелеўскай прэміі па літаратуры](/Нобелеўская_прэмія_па_літаратуры "Нобелеўская прэмія па літаратуры") (1989).

Ніводная з постацей іспанскай культуры не выклікае такой разнастайнасці ацэнак, як Каміла Хасэ Села. Яго асабістае жыццё служыла і працягвае служыць крыніцай для розных чутак.

Біяграфія

Каміла Хасэ Села нарадзіўся ў мястэчку Ірыя Флавія, якое адносіцца да муніцыпалітэта Падрон, што ў Галісіі, у сям’і мытнага службоўца. З 1925 года месцам пражывання сям’і Каміла становіцца Мадрыд. У 1934 годзе пачаў вывучаць медыцыну, але неўзабаве кінуў. Пазней, ужо пасля Грамадзянскай вайны пачаў вывучаць права і філасофію, аднак вучобу не скончыў. Падчас Грамадзянскай вайны спачатку выступаў на баку рэспубліканцаў, але неўзабаве перайшоў да франкістаў. Пасля адпрэчыў дыктатуру Франка і заняў незалежную і правакацыйную пазіцыю.

Пасля сканчэння Грамадзянскай вайны працаваў пісарам у Нацыянальным сіндыкаце тэкстыльнай прамысловасці, дзе напісаў свой першы раман, які прынёс яму вядомасць: «Сям’я Паскуаля Дуартэ» (1942). Адным з лепшых твораў ранняга перыяда творчасці Селы з’явіўся раман «Вулей» («La colmena») (1951), які выйшаў у свет у Аргенціне з-за праблем з цэнзурай у Іспаніі. У кнізе распавядаецца пра жаласнае існаванне людзей у іспанскай сталіцы пасля завяршэння Грамадзянскай вайны.

У 1944 годзе ўзяў шлюб з Расарыа Кондэ Пікавеа, якая стала для яго неадлучнай спадарожніцай і асабістым сакратаром да таго моманту, як у 80-х гадах пісьменнік не закахаўся ў маладую журналістку Марыну Кастаньё (нар. 14 сакавіка 1957 года). У 1991 годзе быў зарэгістраваны шлюб Селы з Кастаньё, якая стала пасля яго смерці 17 студзеня 2002 года аднаасобнай спадчынніцай маёмасці пісьменніка, у завяшчанні Селы не знайшлося месца нават яго адзінай унучцы Каміле.

У 1954 годзе Каміла пераехаў на Маёрку, дзе двума гадамі пазней пачаў выдаваць літаратурны часопіс «Паперы Сон Армаданса». У гады дыктатуры ў гэтым часопісе выйшлі шматлікія творы іспанскіх аўтараў, якія знаходзіліся ў выгнанні. У 1957 годзе быў абраны сябрам Каралеўскай Акадэміі іспанскай мовы.

Творчасць і прызнанне

Каміла Хасэ Села паспрабаваў свае сілы практычна ва ўсіх літаратурных жанрах: раман, аповесць, апавяданне, казка, мемуары, падарожныя нататкі, артыкул, п’еса, паэзія, пераклад.

Склаў слоўнікі: «Сакрэтны слоўнік» (1968—1971) і «Эратычная энцыклапедыя» (1976). Села з’яўляецца доктарам Honoris causa ўніверсітэтаў свету. Вяршыняй прызнання творчасці з’явілася прысуджэнне яму Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 1989 годзе.

Сярод іншых прэстыжных прэмій: Нацыянальная літаратурная прэмія 1984 года за раман «Мазурка для двух трупаў» (1983), Прэмія прынца Астурыяс 1987 года, Прэмія «Планеты» 1994 года за раман «Крыж Святога Андрэса» (1994), Прэмія Сервантэса 1995 года за творчы шлях у літаратуры. У 1996 годзе кароль Хуан Карлас I прысвоіў Селе тытул маркіза Ірыа Флавіа. Пахаваны Каміла Хасэ Села ў галісійскім горадзе Падрон.

Бібліяграфія

Раманы

Аповеды

Кнігі нарысаў

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118667629 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Села Камило Хосе // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.rae.es/academicos/camilo-jose-cela Праверана 16 верасня 2017.
  5. Напісанне імя і прозвішча Каміла Хасэ Села ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.304.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Ла-Карунья
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант’яга (Партугалія)
Катэгорыя·Пісьменнікі Іспаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскай акадэміі іспанскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іспаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных