wd wp Пошук:

Каміла Хансен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хансен.

Каміла Хансен (шведск.: Eva Camilla Hansén, нар. 29 красавіка 1976, Ліндэсберг(польск.) бел., Ліндэсберг, Эрэбру, Швецыя) — шведскі палітык з партыі Зялёных(укр.) бел.[2]. З 2019 года з’яўляецца членам Рыксдага ад акругі Эрэбру. Яна стала дэпутатам пасля адстаўкі Ёнаса Эрыксана(шведск.) бел.[3][4].

У 2016 годзе ўжо выконвала абавязкі дэпутата Рыксдага ад акругі Эрэбру[2]. Хансен была прызначана сталым членам Рыксдага 4 лістапада 2019 года, паколькі Ёнас Эрыксан(шведск.) бел. сышоў з пасады дэпутата[5][6].

У Рыксдагу яна з’яўляецца членам Камітэта па замежных справах(укр.) бел. (з 2021 года), была членам Камітэта па Канстытуцыі (2019—2021 гады)[2]. 30 красавіка 2021 года ўзяла шэфства над Алесем Пушкіным, беларускім мастаком і палітычным зняволеным[7][8].

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 4 чэрвеня 2021.
  2. 1 2 3 Camilla Hansén(шведск.) . Рыксдаг. Праверана 15 студзеня 2021.
  3. MP:s gruppledare Jonas Eriksson lämnar riksdagen(шведск.) . Шведскае радыё(укр.) бел. (24 кастрычніка 2019). Праверана 15 лютага 2021.
  4. Här är länets riksdagsledamöter(шведск.) . SVT Nyheter(шведск.) бел. (16 верасня 2018). Праверана 16 лютага 2021.
  5. Protokoll 2019/20:26 Fredagen den 25 oktober (§ 2), Sveriges riksdags webbplats. Läst 9 augusti 2021.
  6. Protokoll 2019/20:27 Tisdagen den 5 november (§ 2), Sveriges riksdags webbplats. Läst 9 augusti 2021.
  7. Members of Parliament from Sweden and Ireland take over godparenthood for Aliaksandr Tseleshman, Ales Pushkin and Artsiom Miadzvedski(англ.) . Libereco — Partnership for Human Rights (30 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
  8. Dalunde, Jakop; Hansén, Camilla Säg deras namn(шведск.) . ETC(ням.) бел. (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2021. Праверана 14 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Рыксдага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Жанчыны-палітыкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Эрэбру
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных