У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аганесян. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Камо Аганесян[3] (арм.: Կամո Հովհաննիսյան, нар. 5 кастрычніка 1992, Ерэван) — армянскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Астана» з Нур-Султана і нацыянальнай зборнай Арменіі.
Нарадзіўся ў Ерэване, але потым сям’я пераехала ў Беларусь, дзе жыла спачатку ў Магілёве, а потым у Жодзіне[4]. У 2000 годзе Камо вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у школе «Шэнгавіт», але неўзабаве перайшоў у «Пюнік». У 2008 годзе выступаў за клуб «Патані», які быў складзены з ігракоў юнацкай зборнай Арменіі, на наступны сезон вярнуўся ў «Пюнік», дзе спачатку выступаў за другую каманду, а ўжо з сезона 2010 замацаваўся ў асноўным складзе. Разам з «Пюнікам» выйграў тры тытулы чэмпіёна Арменіі і пяць кубкаў краіны.
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт[5]. Стаў асноўным іграком жодзінцаў, у схеме з пяццю абаронцамі звычайна выступаў у якасці правага крайняга абаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[6].
У студзені 2018 года вярнуўся ў Арменію, падпісаўшы кантракт з «Алашкертам»[7]. Аднак, неўзабаве адправіўся на прагляд у талдыкарганскі «Жэтысу» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні сезона 2019, а ў студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з алмацінскім «Кайратам», разам з якім стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Казахстана.
У студзені 2022 года перайшоў у «Астану».
Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў. 28 лютага 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Сербіі.