wd wp Пошук:

Каліёпі

Каліёпі (арум. Kaliopi Bukle, макед.: Калиопи Букле) — вядомая македонская спявачка, вакальны перакладчык, кампазітар і аўтар песень. У сябе на Радзіме яе часта завуць «Поп-Дзіва» ці «Каралёва македонскай поп-музыкі». Гэта даволі вядомая спявачка адной з рэспублік былой Югаславіі, хіты якой знаходзіліся ў верхніх радках хіт-парада ў васьмідзясятых. У Паўночнай Македоніі да Каліёпі ставяцца, як да выбітнай спявачкі сусветнага узроўня, якая, нягледзячы на выбітныя вакальныя здольнасці ў рамках поп-музыкі, у свабодны час піша музыку для кіно, тэатра і балета.

Прадстаўніца Македоніі на Еўрабачанні ў 2012 і 2016 гадах.

Біяграфія

Нарадзілася 28 снежня 1966 года ў сям’і македонкі і арумына[2]. Пачала спяваць з 10 гадоў, прыняўшы ў 1976 годзе ўдзел на фэсце «Золата Славејче», выканаўшы сваю першую песню «Мојата учителка». Праз два гады юная спявачка ўжо выступала з гастролямі ў Чэхаславакіі, Аўстрыі і Югаславіі. Дэбютны сінгл — «Томи» — Каліёпі выпусціла ў 1984 годзе.

Надалей спявачка, беручы ўдзел у музычных фэстах і выступаючы з гастролямі ў шэрагу краін Еўропы (улучаючы СССР), рабілася ўсё папулярнейшай у Югаславіі. З 1986 па 1989 гг. Каліёпі выступала разам са сваім уласным поп-рок гуртам «Kaliopi», а неўзабаве пераехала ў Швейцарыю са сваім мужам Рамеа Грыл, які быў салістам у яе гурце. Пасля пераезду ў іншую краіну Каліёпі ненадоўга скончыла музычную кар’еру, вярнуўшыся ў шоу-бізнес толькі ў 1996 годзе. У 2000 годзе заснавала свой уласны лэйбл гуказапісу — «Kaliopi Music Production».

Цяпер Каліёпі — адна з найпапулярнейшых македонскіх спявачак. Да цяперашняга моманту на яе рахунку 11 альбомаў, 49 сінглаў, а таксама больш дваццаці ўзнагарод у вобласці музыкі, некаторыя з якіх — дзяржаўнага ўзроўня.

У 2012 годзе Каліёпі Букле была абрана з дапамогай унутранага адбору як прадстаўніца Македоніі на конкурсе песні Еўрабачанне 2012, які адбыўся ў горадзе Баку[3][4]. 17 студзеня была абрана конкурсная песня «Црно и бело»[5]. Варта адзначыць, што гэта другая спроба артысткі скарыць конкурс — у 1996 годзе яна выйграла нацыянальны адбор, і магла б стаць першай прадстаўніцай Македоніі на Еўрабачанні, аднак з-за непраходжання кваліфікацыйнага раўнда яе ўдзел так і не адбыўся[4]. На Еўрабачанне 2012, у другім паўфінале, заняла 9-ае месца, атрымаўшы 53 балы. У фінале конкурсу Еўрабачанне 2012 заняла 12-ае месца, атрымаўшы 71 бал. Каліёпі паказала лепшы вынік сваёй краіны за ўсю гісторыю ўдзелу Македоніі ў конкурсе песні Еўрабачанне.

24 лістапада 2015 года было абвешчана, што Каліёпі ізноў прадставіць Македонію на Еўрабачанні 2016 года[6].

Дыскаграфія

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140401903 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Чекајте! Моето време допрва доаѓа!
  3. MRT — Вести — Калиопи претставник на Македонија на Евросонг 2012 во Азербејџан Архівавана 22 лістапада 2011.
  4. 1 2 Kaliopi to represent FYR Macedonia in 2012 | News | Eurovision Song Contest — Baku 2012
  5. It’s Black & White for FYR Macedonia | News | Eurovision Song Contest — Baku 2012
  6. Kaliopi returns to Eurovision in 2016(нявызн.).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2012
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2016
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Югаславіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта