wd wp Пошук:

Калікрат

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Калікрат.

Калікра́т (стар.-грэч.: Καλλικράτης; нар. каля 470 г. да н.э. — † 420 г. да н.э.) — старажытнагрэчаскі архітэктар сярэдзіны V стагоддзя да н.э., які працаваў у Афінах. Браў удзел ў ажыцяўленні архітэктурнай праграмы Перыкла. Пабудаваў па праекце Іктына Парфенон (437—438 год да н.э.). Калікрат лічыцца таксама архітэктарам храма Нікі Аптэрас (427—424 да н.э.) — падабенства гэтага храма з храмам на рацэ Іліс (разбураны ў 1778) непадалёк ад Афін дазволіла прыпісаць апошні Калікрату. Акрамя таго, Калікрат у 443—442 да н.э. завяршыў збудаванне Доўгіх сцен, якія абаранілі дарогу з Афін у Пірэй.

У гонар Калікрата названы кратар на Меркурыі.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 470 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў рэгіёне Атыка
Катэгорыя·Афінскі акропаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 420 годзе да н.э.
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Атыка