Карналіт — мінерал, падвойная соль хларыду калію і хларыду магнію KCl·MgCl2·6H2O.
Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, рэдка сустракаецца ў крышталях, часцей сустракаецца ў суцэльных масах.
Цвёрдасць - 2,5, шчыльнасць - 1,6 г/см ³. Па паходжанні хемагенны. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытворчасці магнію, а магній у сваю чаргу неабходны для вытворчасці стратэгічнага прадукту - тытана.