Калыніўскі раён[2] (укр.: Калинівський район) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Вінніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Калыніўка[2] (укр.: Калинівка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 58664 чалавекі, плошча — 1090 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога і 28 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 6 пасёлкаў сельскага тыпу і 51 сяло.