wd wp Пошук:

Калона ў гонар Маці Божай

Калона ў гонар Маці Божай ці Марыйная калона— калона, размешчаны на Старамесцкай плошчы ў Праге

Гісторыя

Марыйная калона была збудавана ў XVII стагоддзі як вотум удзячнасці жыхароў Прагі за абарону горада ад шведскага нападу ў 1648 годзе.

У 1918 годзе калону ў гонар Маці Божай разбурыў натоўп антыклерыкальных радыкалаў, якія лічылі гэты рэлігійны сімвал увасабленнем прыгнёту Чэхіі пад панаваннем Аўстра-Венгерскай дынастыі Габсбургаў.

Рэканструкцыя

Першыя спробы аднавіць знішчаны помнік сакральнай архітэктуры чэшскага барока рабіліся ўжо ў 1918 годзе, аднак з-за складанага палітычнага і міжнароднага становішча ў тыя часы, напрыканцы Першай сусветнай вайны. Адразу ж пасля «Аксамітнай рэвалюцыі» ў 1989 годзе, якая паклала канец савецкаму дамінаванню ў Чэхіі, простыя людзі стварылі камітэт па аднаўленні Марыйнай калоны.

Працы па аднаўленні распачаліся 17 лютага 2020 года. Рэканструкцыю шаснаццаціметровай калоны, якую вянчае фігура Маці Божай вышынёю ў два метры, вёў чэшскі скульптар Пётр Ваня і яго супрацоўнікі.

4 чэрвеня 2020 года на Старамесцкай плошчы, на адноўленую Марыйную калону была ўстаноўлена фігура Маці Божай[1].

Зноскі

  1. У гістарычным цэнтры Прагі зноў устанавілі зруйнаваную сто гадоў таму калону ў гонар Маці Божай
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архітэктура Прагі
Катэгорыя·Калоны Чэхіі
Катэгорыя·Старамесцкая плошча