wd wp Пошук:

Калона Перамогі

Калона Перамогі (ням. Siegessäule) — помнік гісторыі Германіі і славутасць Берліна. Размешчана ў цэнтры парку Тыргартэн на плошчы Вялікай Зоркі. Калона была пабудавана па загадзе Вільгельма I у гонар перамогаў Прусіі ў Дацкай вайне 1864 года, Аўстра-прускай вайне 1866 года і Франка-прускай вайне 1870—1871 гадоў. На бронзавых рэльефах гранітнага цокалю намаляваныя батальныя сцэны, якія распавядаюць аб бітвах ў гэтых войнах. Калона была адкрыта 2 верасня 1873 г. у трэцюю гадавіну перамогі ў бітве пад Седанам. На вяршыні калоны ўсталяваная скульптура багіні перамогі Вікторыі вышынёй 8,3 метра і вагой 740 цэнтнераў, названая ў народзе «Залатая Эльза» (ням. Goldelse). Каб надаць годны бляск адзенням багіні, бацькі горада выдзелілі ў 1987 годзе кілаграм золата.

Галерэя

Панарама Берліна

Спасылкі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1873 год у Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тыргартэн
Катэгорыя·Славутасці Берліна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Калоны Германіі
Катэгорыя·Берлін
Катэгорыя·Помнікі Берліна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных