Какі́сіна — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва, за 27 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Загорцы.
Плошча паверхні 0,78 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Найбольшая глыбіня 33,5 м, сярэдняя 10,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,15 км. Аб’ём вады 8,29 млн. м³. Плошча вадазбору 2,8 км².
Катлавіна возера серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м (на захадзе і ўсходзе 2—6 м), разараныя. Возера акружана шырокай, месцамі забалочанай поймай. На ўсходзе возера берагавая лінія ўтварае вузкі заліў[1]. Берагі пясчаныя, заходнія і паўночныя забалочаныя. Вада вызначаецца чысцінёй і празрыстасцю. Выцякае ручай у возера Вогзіна (цячэнне толькі ў час разводдзя) і ручай[1], працякаючы праз 2 невялікія возеры ў раку Дзіва. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,2—2,5 м, падводная — да 10 м.
На возеры створаны заказнік мясцовага значэння[2].