Каймі́на До́льная[1] (трансліт.: Kajmina Doĺnaja, руск.: Каймина Дольная) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.
Да 3 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Жукойненскага сельсавета[2], пасля — у склад Спондаўскага сельсавета.