Казанкіўскі раён[1] (укр.: Казанківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Казанка[1] (укр.: Казанка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 19974 чалавекі, плошча — 1349 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 17 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 8 пасёлкаў сельскага тыпу і 62 сяла.