Кабэляцкі раён[1] (укр.: Кобеляцький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Палтаўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Кабэлякы[1] (укр.: Кобеляки).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 42842 чалавекі, плошча — 1823 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 26 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 99 сёлаў.