wd wp Пошук:

Зіновія Мікалаеўна Жукава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жукава. Зіновія Мікалаеўна Жукава (06.07.1917, д. Гары, Валагодская вобласць — ?) — беларуская ўрач-эпідэміёлаг і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1972)[1].

Біяграфія

Скончыла 2-гі Ленінградскі медыцынскі інстытут (1940). Эпідэміёлаг Валагодскага гарадскога аддзела аховы здароўя і абласнога аддзела аховы здароўя (1940—1944). Эпідэміёлаг Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя, Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1944—1945), начальнік эпідэмічнага сектара аддзела аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (1945—1952)[1].

Загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1952—1953). Галоўны ўрач Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1953—1955), галоўны эпідэміёлаг аддзела аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта (1954—1977). Эпідэміёлаг, загадчыца аддзела асабліва небяспечных інфекцый Мінскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1977—1986). Эпідэміёлаг аддзялення эпіданалізу і прагназавання Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (з 1986)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Жукова Зиновия Николаевна (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Эпідэміёлагі СССР
Катэгорыя·Эпідэміёлагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР