wd wp Пошук:

Зінаіда Макараўна Ільіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ільіна. Зінаіда Макараўна Ільіна (28 жніўня 1937, в. Зарэчча Аршанскага раёна Віцебскай вобласці — 25 снежня 2014) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2000).

Біяграфія

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959). З 1973 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1976 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1980 года загадчыца сектара, з 1991 года загадчыца аддзела Інстытута аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2008 года загадчыца аддзела Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Работы па тэорыі і метадалогіі нацыянальнай харчовай бяспекі, уключаючы механізмы яе дасягнення на аснове ўласнай вытворчасці сыравіны і харчавання, а таксама збалансаванасць прадуктовых рынкаў на нацыянальным і рэгіянальных узроўнях. Даследуе асновы рынкавых адносін, прынцыпы і заканамернасці фарміравання аграрнай палітыкі, арыентаванай на забеспячэнне харчовай бяспекі, устойлівасць развіцця сельскай тэрыторыі; праблемы інавацыйнага развіцця, удасканаленне знешнеэканамічных адносін у аграрнай сферы; фарміраванне і функцыянаванне збалансаваных рынкаў сыравіны і харчавання; эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць вытворчасці, які забяспечвае харчовую незалежнасць краіны; перспектывы развіцця ўнутранага харчовага рынку; тэндэнцыі і заканамернасці функцыянавання сусветных рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання; праблемы замяшчэння імпарту і развіцця экспартнага патэнцыялу аграпрамысловага комплексу; рацыянальнае размяшчэнне і паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; развіццё аграбізнесу і прадпрымальніцтва ў аграрнай сферы.

Аўтар 280 навуковых прац, у т. л. 32 манаграфій.

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года за цыкл работ «Харчовая бяспека: тэорыя, метадалогія, практыка». Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2004).

Асноўныя працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Постаці аграрнай навукі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў