wd wp Пошук:

Зілур Рахман

Зілур Рахман (бенг.: জিল্লুর রহমান; 9 мая 1929 — 20 сакавіка 2013) — бангладэшскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і адваката. Атрымаў адукацыю на гістарычным і юрыдычным факультэтах Універсітэта Дакі. У 1952 годзе далучыўся да бенгальскага вызваленчага руха. У 1970 годзе быў абраны ў парламент Пакістана, часткай якога тады з’яўляўся Бангладэш. Быў актыўным супрацоўнікам непрызнанага нацыянальнага ўрада Бангладэш.

Пасля абвяшчэння незалежнасці краіны працягнуў удзел у палітыцы, быў генеральным сакратаром «Лігі Авамі». Член парламента Бангладэш з 1973 года. Пасля забойства прэзідэнта Муджыбура Рахмана трапіў пад рэпрэсіі з боку новага ваеннага кіраўніцтва краіны.

Займаў міністэрскія пасады ва ўрадзе «Лігі Авамі» пад кіраўніцтвам Шэйх Хасіны Вазед у 1996—2001 гадах. Пасля вяртання яе да ўлады ў 2009 годзе стаў прэзідэнтам Бангладэш (ён з’яўляўся адзіным зарэгістраваным кандыдатам на выбарах і быў абвешчаны прэзідэнтам 12 лютага 2009 года без правядзення галасавання).

Быў жанаты з актывісткай «Авамі Ліг», забітай тэрарыстамі ў 2004 годзе. Памёр 20 сакавіка 2013 года ў адной з сінгапурскіх бальніц. Незадоўга да смерці быў шпіталізаваны з-за праблем з дыханнем.

Зноскі

  1. President Zillur Rahman dies after illness|bbc.co.uk/news
Тэмы гэтай старонкі (11):
Памерлі ў Сінгапуры
Выпускнікі Дакскага ўніверсітэта
Прэзідэнты Бангладэш
Нарадзіліся 9 сакавіка
Нарадзіліся ў Бенгальскім прэзідэнцтве
Нарадзіліся 9 мая
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Памерлі ў 2013 годзе
Памерлі 20 сакавіка