wd wp Пошук:

Зялёны Гран-Пры

Фестываль аўтарскай песні і паэзіі «Зялёны Гран-Пры» (руск.: Фестиваль авторской песни и поэзии «Зелёный Гран-При») — найстарэйшы на Беларусі бардаўскі фестываль, які штогод праходзіць пад Гродна. Жанравы кірунак - аўтарская (бардаўская) песня, бард-рок, паэзія. На фестывалі існуе конкурс аўтараў і выканаўцаў песень і паэтаў. Фестываль збірае прыхільнікаў жанру з Беларусі, Расіі, Украіны і Прыбалтыкі.

Гісторыя

Фестываль створаны ў 1981 годзе КСП (клубам самадзейнай песні) «Панарама» і першапачаткова прымеркаваны да дня нараджэння кіраўніка клуба Анатоля Кардабнёва. Ён некалькі разоў змяняў месца правядзення і фармат - ад невялікага злёта да масштабнай падзеі. Кіраўніцтвам займаліся ў розныя гады Анатоль Кардабнёў, Ала Ціхановіч, Віктар Неўдах, Сяргей Ільюшэнка. У другой палове 2000-х гадоў правядзеннем фестываля стаў займацца гродзенскі «Клуб Неарганізаваных Бардаў», які праводзіць фестываль па цяперашні час. Зараз на фестывалі вітаецца не толькі бардаўская песня ў яе класічным выглядзе, але і аўтарская паэзія, і бард-рок, і спалучэнне з фолькам.

Праграма і фармат фестывалю

Фестываль праводзіцца на працягу трох дзён, звычайна ў перадастатнія выходныя мая. Пятніца - дзень заезду ўдзельнікаў, субота - асноўныя мерапрыемствы, нядзеля - раз’езд ўдзельнікаў. Канцэрты фестываля адбываюцца на сцэне з гука- і светазабеспячэннем.

Фестываль праводзіцца ля горада Гродна, у лясным масіве недалёка ад берага Нёмана. Удзельнікі жывуць у намётавым лагеры або ў загадзя зарэзерваваных пакоях на базе адпачынку. Удзел у фестывалі бясплатны, прыехаць можа кожны жадаючы.

Праграма асноўнага дня складаецца з наступных мерапрыемстваў:

Конкурс

На фестывалі існуе конкурс аўтараў і выканаўцаў песень і паэтаў. Ён праводзіцца ў два этапа: першы тур - творчыя майстэрні па намінацыях, другі тур - канцэрт на сцэне, на які журы адбірае лепшых канкурсантаў. У журы фестываля ўваходзяць вядомыя аўтары і выканаўцы з Беларусі, Расіі і іншых краін.

Для ўдзела ў конкурсе няма абмежаванняў па ўзросту, ані па мове выконваемых песень, ані па музычнаму суправаджэнню ці выкарыстоўваемым музычным інструментам (адзінае - каб гэта быў жывы гук, а не фанаграма). Кожны жадаючы можа зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка, выбраць намінацыю і пайсці на адпаведную творчую майстэрню.

Намінацыі, па якіх праводзіцца конкурс:

Па выніках конкурсу найлепшым аўтарам і выканаўцам прысуджаюцца дыпломы і лаўрэацтва ў намінацыях, а таксама можа прысуджацца Гран-Пры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Культура Гродна
Катэгорыя·Музычныя фестывалі паводле алфавіта
Катэгорыя·Фестывалі Беларусі
Катэгорыя·Фестывалі паводле алфавіта