У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамовіч.
Зыгмунт Іосіфавіч Абрамовіч (25 чэрвеня 1892, Масква — 20 сакавіка 1988, Польшча; Псеўданімы: Антон Забель) — беларускі акцёр.
У 1911 годзе адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага[1]. Выконваў камедыйныя і характарныя ролі: Пранцішак («Модны шляхцюк» К. Каганца), Бондар («У зімні вечар» па Э. Ажэшка), Удзельнічаў таксама ў танцавальнай і харавой групах тэатра[1].
Унук Ф. Багушэвіча. У 1919 годзе выехаў у Польшчу, дзе жыў і пасля 2-й сусветнай вайны. Працаваў педагогам[1]. Апублікаваў успаміны пра трупу І. Буйніцкага ў «Ніве» і ў «Полымі» (№ 4, 1971; «Няходжанымі сцежкамі»)[1].