wd wp Пошук:

Зуйкі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зуйкі. Зуйкі (Charadrius) — род птушак сямейства сяўцовых, атрад сеўцападобныя. Жывуць на ўсіх мацерыках акрамя Антрактыды. На Беларусі 3 віды зуйкоў: гальштучнік (занесены ў Чырвоную кнігу), хрустан і зуёк малы.

Апісанне

Сярэдняга памеру або дробныя птушкі (15—25 см) шчыльнага целаскладу (маса 30—90 г.), з адносна кароткай і прамой дзюбай, кароткай шыяй, доўгімі завостранымі крыламі, доўгім клінаватым хвастом і кароткімі нагамі. Задні палец адсутнічае.

Як правіла, афарбоўка верхняй часткі цела заступніцка-шараватая, пясочная альбо глініста-бурая, рэдка са стракацінкамі. Ніз белы альбо рудаваты з шэрым адценнем. У большасці відаў у апярэнні ёсць малюнак у выглядзе чорных палос на грудзях або паласатага «нашыйніка».

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сяўцовыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула