wd wp Пошук:

Зоя Іванаўна Траццяк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Траццяк. Зоя Іванаўна Траццяк (нар. 1984 года ў Полацку) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 2007 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова. Беларуская мова і літаратура», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Асноўныя прынцыпы выявы вайны ў творчасці Э. Хемінгуэя і В. Быкава» па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа». Пасля навучаўся ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа», а з 2016 года - у дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа» і «Беларуская літаратура» абараніла ў 2014 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Ідэйна-мастацкае асэнсаванне Першай сусветнай вайны ў творчасці Э. Хемінгуэя і М. Гарэцкага: агульнае і адметнае». Навуковы кіраўнік - Дзяніс Аляксандравіч Кандакоў. У 2016 годзе ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства».

З 2007 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

22 студзеня 2022 года ў БДУ абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара філалагічных навук па спецыяльнасцях «Літаратура народаў краін замежжа» і «Беларуская літаратура» на тэму «Беларуская і амерыканская проза пра Першую сусветную вайну: структурныя ўзроўні і дамінантныя матывы». Навуковы кансультант — прафесар Людміла Дзмітрыеўна Сінькова. 14 верасня 2022 года Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь зацвердзіла рашэнне савета па абароне дысертацый аб наданні ёй навуковай ступені доктара філалагічных навук[1].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням гістарычнага і параўнальнага літаратуразнаўства, беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, амерыканскай літаратуры ХХ стагоддзя, айчыннай і замежнай мастацкай літаратуры аб Першай сусветнай вайне.

Сярод іншага, даследуе прозу такіх класікаў беларускай літаратуры, як Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Алесь Адамовіч, Максім Гарэцкі, Алесь Гародня, Кузьма Чорны, Іван Шамякін, Змітрок Бядуля, Уладзімір Гніламёдаў, Генрых Далідовіч і інш.

Спасылкі

Зноскі

  1. Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме ВАК 14 верасня 2022 года прысвоены навуковыя ступені і званні наступным асобам(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў