wd wp Пошук:

Зорнае неба

Мноства нябесных свяцілаў у космасе

Зо́рнае неба — сукупнасць свяцілаў, бачных на начным небе. У ясную ноч, калі няма Месяца, чалавек з добрым зрокам можа ўбачыць простым вокам каля 2,5 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні, з іх большасць размешчана паблізу паласы Млечнага Шляху. Усяго ў абодвух паўшар’ях зорнага неба налічваецца каля 6 тысяч зорак да 6-й зорнай велічыні. Пры інструментальных назіраннях колькасць бачных зорак хутка расце, сягаючы, напрыклад, 32 млн зорак да 15-й зорнай велічыні. Таксама ў лік аб’ектаў зорнага неба, частку з якіх можна назіраць і простым вокам, уваходзяць зорныя скопішчы, зорныя асацыяцыі, галактычныя туманнасці, галактыкі, квазары, скопішчы галактык, планеты, спадарожнікі планет, малыя планеты, каметы, метэоры.

Само начное неба таксама свеціцца з прычын атамных працэсаў у іанасферы.

Выгляд начнога зорнага неба бесперапынна мяняецца з прычыны сутачнага вярчэння Зямлі вакол сваёй восі, гадавога руху Зямлі вакол Сонца, уласнага руху целаў Сонечнай сістэмы. Дзеля зручнасці арыентацыі зорнае неба падзелена на сузор’і.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Зорная астраномія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара