wd wp Пошук:

Дужкі

Дужкі — парныя знакі, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах.

Адрозніваюць:

Правілы пастаноўкі дужак у беларускай мове

У дужкі бяруцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія аб’яднаны з асноўным сказам сэнсавай сувяззю і служаць у якасці заўваг, удакладненняў і пад: Узялі мы вуды, кацялок для юшкі, сачок (на ўсякі выпадак) і рушылі на рыбалку (А. Якімовіч).

У дужкі бяруцца словы і спалучэнні слоў (разам з адпаведным знакам прыпынку), якія выражаюць рэакцыю, адносіны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказвання, рэплікі:

А н і с і м….Таму кожны павінен атрымаць сваю долю. (Воклічы: «Правільна!») С а к р а т а р. Ці будуць пытанні да прысутных? (Галасы: «Хопіць!») У дужкі бярэцца прозвішча аўтара або прозвішча аўтара і крыніца (назва твора), з якой прыводзіцца цытата: Каля пасады лесніковай цягнуўся гожаю падковай стары, высокі лес цяністы (Я. Колас. «Новая зямля»).

Пасля цытаты, непасрэдна за якой у гэтым жа радку ў дужках змяшчаецца спасылка на аўтара або на аўтара і крыніцу (г. зн. перад адкрывальнай дужкай), захоўваецца адпаведны знак прыпынку –– пытальнік, клічнік або шматкроп’е: Прыгадаліся знаёмыя радкі: «Чым сустрэла мяне мая вуліца, як я выходзіў?» (А. Куляшоў. «Сцяг брыгады»).

У дужкі бяруцца рэмаркі аўтара ў драматургічным творы:

А л ь ж б е т а (убягае, трымаючы ў руцэ клінок з тварагом). Што гэта ў вас тут парабілася, мае міленькія? П а ў л і н к а. Кабыла дзядзькава ўцякла ці хто ўкраў. (Ідзе, садзіцца на ложак і шые) (Я. Купала). Пасля ўстаўной канструкцыі (перад закрывальнай дужкай) ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп’е, якія патрабуюцца кантэкстам, а кропка не ставіцца: І толькі школа (я адразу ўбачыў яе і беспамылкова пазнаў) стаяла за гародамі, бліжэй да лесу (І. Шамякін).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Знакі прыпынку
Катэгорыя·Матэматычныя знакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Друкарскія знакі
Катэгорыя·Клавіятура