wd wp Пошук:

Зембінскі сельсавет

Зе́мбінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зембін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Зембін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Зембіна паніжаны да вёскі, сельсавет перайменаваны ў Зембінскі 1-шы сельсавет. 16 ліпеня 1954 года Зембінскі 1-шы сельсавет аб’яднаны з Зембінскім 2-гім сельсаветам у Зембінскі сельсавет[1]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карсакавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно і Сялец)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1258 чалавек[3], з іх 90,9 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 2,5 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Зембінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Зембінскі сельсавет