wd wp Пошук:

Зелянушка звычайная

Зелянушка звычайная (Carduelis chloris) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне

Даўжыня цела 15 см, размах крылаў 24-28 см. Самец алiўкава-зялёны, самка больш шэрая; самец i самка з жоўтымi люстэркамi на крылах i жоўтымi плямамi каля асновы хваста. Маладыя ў рысачкi, жоўтыя плямы толькi каля асновы хваста, а на крылах лёгкія праясненні. Голас: даволi разнастайныя спевы з працяглай трэллю.

Пашырэнне

Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), Малая Азiя, Блізкі Усход, Каўказ, поўнач Iрана i Туркменiя, Паўночна-Заходняя Афрыка i Сярэдняя Азiя. Iнтрадуцыраваны на Азоры, паўднёвы ўсход Аўстралiі, Новую Зеландыю, месцамi ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкi.

Насяляе ўскрайкi густых лясоў з сярэдняй вiльготнасцю i добра развiтым падростам (асаблiва ядлоўцамi), парослыя берагi вадацёкаў, паркi, сады, пасадкі ўздоўж дарог, могiлкi, высокiя жывыя агароджы, маладыя пасадкi хваёвых, а таксама групы дрэў у гарадах. Засяляе раўнiны звычайна не вышэй за 900 м над у.м., але ў Швейцарыi даходзiць да 1400, у Татрах — 1100—1450 м, у Азii — да 2000 м.

Часткова аселая, часткова пералётная. Месца зiмовак — паўднёвая частка гнездавога арэала.

Падвiды

Асаблівасці біялогіі

Гняздо добра замаскiраванае, у густых, але не вельмi тонкiх галiнках. Аддае перавагу елцы i ядлоўцу, але робіць гнёзды i ў лiсцевых дрэвах цi кустах. Гняздо слаiстае: знешні слой няшчыльны — з травы, тонкiх галiнак i карэньчыкаў; наступны (праглядаецца скрозь знешнi) — з лiшайнiкаў i зялёнага моху. Высцiлка з дробных карэньчыкаў, траў, раслiннага пуху i валосся, а таксама пёраў. Могуць выкарыстоўваць розныя матэрыялы, зробленыя чалавекам. Гнёзды без зялёнага моху сустракаюцца вельмi рэдка (звычайна ў гарадах).

Яйкі

Яйкi (4-6, часам 2-7), з не вельмі вострымi канцамi, белавата-шэрыя або шэра-сiняватыя (часта з ружаватым адценнем). З не вельмi густымi, падвойнымi плямкамi: глыбокія- ружовыя i вельмi дробныя; паверхневыя — большыя, чырванаватыя, пурпуровыя або цёмна-чырвоныя, сканцэнтраваныя на шырэйшым канцы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Уюрковыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе