wd wp Пошук:

Зеленаград

Зеленаград (руск.: Зеленоград) — горад (з 1963) гарадскога падпарадкавання ў Расіі, у складзе горада Масквы. Адміністрацыйна разам з падпарадкаванымі яму населенымі пунктамі (пасёлак Маліна, частка пасёлка Алабушава, вёскі Кутузава, Назар’ева, Навамаліна, Ражкі) утварае Зеленаградскую адміністрацыйную акругу Масквы. Насельніцтва 217,1 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1958 годзе.

Знаходзіцца за 37 км на паўночны захад ад Масквы. На паўднёвым усходзе мяжуе з гарадской акругай Хімкі, з іншых бакоў акружаны Сонечнагорскім раёнам. Галоўны навукова-вытворчы цэнтр савецкай і расійскай электронікі і мікраэлектронікі.

Зноскі

  1. Постановление Правительства Москвы от 01.06.2010 №452-ПП «Отчетного баланса использования земель города Москвы за 2009 год»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады ў складзе Масквы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96