Звяня́ты[1] (трансліт.: Zvianiaty, руск.: Звеняты) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Весялоўскага сельсавета.
Да 17 жніўня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Бытчанскага сельсавета[2], да 16 студзеня 1969 года — у склад Кішчынаслабодскага сельсавета[3].
Каля вёскі працякае рака Сасна (прыток ракі Мрай).