wd wp Пошук:

Звычай цалаваць руку

Дэніс Тэтчэр цалуе руку жонцы прэзідэнта ЗША Р. Рэйгана Нэнсі Рэйган. 1988 г.
Прэзідэнт Бразіліі (2011–2019) Дылма Русеф і Іспанскі прынц Феліпэ падчас яе інагурацыі 1 студзеня 2011 г.

Звычай цалаваць руку — форма прывітання, альбо выражэння падзякі, шанавання, захаплення ці нават пяшчоты. У розных культурах і сітуацыяй можа мець рознае значэнне і нават быць прычынай культурнага шоку ці неразумення. Гэты звычай каранямі ідзе ў старажытнасць, але пэўную папулярнасць набыў у Сярэднявеччы ў хрысціянскіх і мусульманскіх цывілізацыях.

Цалаванне рукі манарху ці сюзерэну

У Сярэднявечнай Еўропе васал выражаў сваю лаяльнасць сюзерэну, а падданы каралю цалаваннем яго рукі. Элемент падабенства адлюстроўваецца ў фільмах пра італьянскую мафію (“Хросны бацька”, камедыя “Верхавод мафіі”), дзе дону цалуюць альбо саму руку, альбо пярсцёнак на яго руце ў знак прызнання яго ўлады.

Звычай цалавання рукі манархам захаваўся да пачатку XX ст., калі паступова саступіў месца пацісканню рукі (так віталі, напрыклад расійскага імператара Мікалая II яго міністры). У сучаснай Вялікабрытаніі існуе цырымонія “kissing of hands”, калі прэм’ер-міністра надзяляюць уладай (юрыдычна ўлада караля/каралевы ў Вялікабрытаніі нічым не абмежавана і ён/яна фармальна прызначае прэм’ера на яго пасаду), але ў гэтай цырымоніі ад цалавання рукі каралевы засталася толькі назва. Афіцыйныя пратаколы каралеўскага двара Брытаніі не прадугледжваюць цалаванне рукі каралевы, цяпер руку каралеве можна толькі паціснуць.

Сялянка цалуе руку каралю Балгарыі Фердынанду І. 1916 г.

Звычай цалаваць руку даме

Гэты звычай узнік у Еўропе ў эпоху Новага часу, калі феадальныя традыцыі яшчэ былі ў сіле. Знатныя дамы давалі пацалаваць руку мужчынам роўнага ці больш нізкага палажэння ў знак дабразычлівасці. Паступова гэты звычай распаўсюдзіўся па-за межамі феадальнай іерархіі, стаў жэстам выражэння шанавання жанчыны мужчынай, і нават мужчыны больш высокага палажэння ў грамадстве сталі цалаваць рукі дамам, якія былі ніжэй па палажэнню ў грамадскай іерархіі. (Аднак, лічылася вульгарным, калі арыстакрат вітаў сялянку цалаваннем яе рукі).

У XX ст. звычай цалаваць руку даме паступова згубіў папулярнасць, захаваўшы найбольшую распаўсюджанасць у Польшчы. Сярод арыстакратаў і інтэлігенцыі гэта традыцыя практыкуецца большай часткай на афіцыйных прыёмах. У многіх іншых сітуацыях такі жэст можа нават выклікаць непаражэннеменне ці абурэнне жанчыны, якой пацалавалі руку. Часткова, гэта звязана і з шматзначнасцю гэтага жэста, нават у межах еўрапейскай культуры, і з тым, што звычай згубіў сваю папулярнасць на карысць эгалітарнаму пацісканню рук.

Асноўныя правілы этыкету, звязаныя з цалаваннем дамскай рукі[1]

Звычай цалаваць руку даме ў сучаснай Беларусі

У сучаснай Беларусі, як і ў суседняй Расіі, звычай цалаваць руку даме абмяжоўваецца пераважна ўрачыстымі і святочнымі мерапрыемствамі, калі цалуюць рукі зоркам эстрады, кіно, а таксама на некаторых гістарычных рэканструцыях (баль у стылі XIX ст.).

Сярод беларускай моладзі (як і ў іншых краінах свету) здараюцца выпадкі калі хлапец цалуе руку дзяўчыне ў якасці жарта, звычайна з парушэннямі правілаў этыкету. Гэта можа лічыцца дапушчальным, калі мае месца здзек над самім звычаям, а не над асобай дзяўчыны і калі дзяўчына правільна разумее такі жарт.

І, безумоўна, як і ў астатніх краінах Еўропы, у Беларусі існуюць дзве катэгорыі мужчын, якія заўсёды цалуюць дамам рукі: джэтльмены, якія звычайна выхаваны і навучаны вытанчаным манерам з дзяцінства, і “данжуаны”, якія карыстаюцца такімі манерамі, каб прывабліваць жанчын (аб апошнім варыянце даволі ўдала выказаўся расійскі гумарыст У. Вінакураў: “Я пацалаваў рукі дзяўчатам, каб іншым разам яны дазволілі сябе яшчэ куды-небудзь пацалаваць”).

Звычай цалаваць руку ў араба-ісламскіх цывілізацыях

У араба-ісламскіх краінах распаўсюджаны звычай цалаваць руку бацькам ці старшым сваякам у знак пашаны, якога прытрымліваюцца і малыя і пасталеўшыя дзеці[2]. Пры гэтым такога звычая ў гэтых краінах трымаюцца не толькі мусульмане, але і прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій[3]. Па-за межамі сям’і гэты звычай можа прымяняцца да настаўнікаў ці старэйшых асоб незалежна ад полу, але пашану да іх можна праявіць і паціскаючы працягнутую руку дзвюмя рукамі. Менавіта гэта традыцыя магла мець месца ў выпадках, калі мужчыны публічна цалавалі рукі С. Ніязаву[4], С. Хусейну і М. Кадафі.

Звычай цалаваць руку ў знак пакланення

Існуюць сітуацыі, калі адзін чалавек цалуе руку другому ў знак пакланення яго адметным здольнасцям, мужным учынкам ці яшчэ чаму-небудзь незвычайнаму. Пры гэтым пол значэння не мае (напрыклад, мужчына цалуе руку мужчыне ці жанчына мужчыне). Гэта можа быць як парыў эмоцый, так і прадуманы ўчынак. Часам той, хто цалуе становіцца пры гэтым на калені ці на адно калена, каб паказаць, што лічыць чалавека, перад якім пакланяецца вышэй за сябе.

Сюды можна аднесці адносна распаўсюджаны звычай, калі мужчына “па-рыцарску” цалуе руку жанчыне на адным калене[5]. Гэты варыянт не сустракаецца сярод сучасных правілаў этыкету, бо з’яўляецца праяўленнем нястрыманасці і нясціпласці, а таксама можа разглядацца як флірт.

Цалаванне рукі ў рэлігійным жыцці

Сярод праваслаўных і каталікоў распаўсюджаны звычай цалаваць руку ў знак падзякі і пашаны святарам. Пры гэтым назіраецца такі парадак: вернік цалуе руку святару, а святар таму, хто вышэй за яго ў рэлігійнай іерархіі. Такі звычай можа замяняць пацісканне рукі пры прывітанні і развітанні, а таксама можа быць часткай цырымоніі набажэнства. У асобных выпадках святар таксама можа пацалаваць руку верніка. Таксама сустракаюцца выпадкі калі вернік цалуе руку святара на адным калене (у каталікоў). Цалаванне рукі святара вернікам не лічыцца абавязковым, нярэдка дастатковым праяўленнем адданасці можа быць цалавання крыжа ў святарскай руце, ці пярсцёнка на руце кардынала, а не самой рукі.

Звычай цалаваць руку рэлігійнаму настаўніку мае некаторае распаўсюджанне ў ісламе, а таксама сярод некаторых іўдзеяў. Але сярод пратэстантаў і прадстаўнікоў іншых рэлігійных накірункаў гэты звычай не распаўсюджаны.

Сярод праваслаўных хрысціян таксама ў некаторай ступені распаўсюджаны звычай цалаваць лоб і руку нябожчыка на развітанне перад апусканнем труны ў магілу. Гэты звычай практычна не назіраецца на свецкіх пахаваннях у краінах з перавагай праваслаўнай культуры, але даволі нярэдкі на пахаваннях з выкарыстаннем праваслаўных абрадаў. У асобных выпадках ад сваякоў памерлага лічыцца абавязковым выканаць гэты абрад, а сябры і госці робяць яго па жаданню.

Цалаванне рукі, як выражэнне пяшчоты

Цалаванне рукі можа быць не толькі шляхетным ці рэлігійным рытуалам, але і выражэннем пяшчоты. У такім сэнсе яно сустракаецца ў сям’і паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. Таксама мужчына і жанчына (або хлапец і дзяўчына) могуць цалаваць адзін аднаму рукі, падчас заляцанняў ці калі знаходзяцца ў па-за шлюбнай сувязі (пад такімі сувязямі маюцца на ўвазе не толькі адносіны “жанаты мужчына і яго каханка”, але сітуацыі, калі мужчына і жанчына сустракаюцца час ад часу для задавальнення эмацыянальных і сексуальных патрэб, але не збіраюцца ствараць сям’ю ці проста жыць разам). Звычайна правілы этыкету не абмяжоўваць выражэнні пяшчоты паміж членамі сям’і ці блізкімі сябрамі за выключэннем аднаго правіла: не прыгожа выражаць пяшчоту дзецям, жонцы, мужу, нявесце і г.д. у прысутнасці пабочнай асобы, бо гэта можа абразіць яго ці яе пачуцці. Таксама, з пункту гледжання гігіены, непажадана цалаваць рукі немаўлятам (як і паціскаць ім рукі), бо яны інстынктыўна сасуць свае кулачкі і ёсць небяспека перадачы інфекцыі шляхам “рот у рот”.

Кур’ёзы, звязаныя з звычаям цалаваць рукі

Зноскі

  1. Ніжэй прыведзеныя правілы - гэта вытрымка з найбольш распаўсюджанай у Інтэрнэце і літаратуры па правілам этыкету інфармацыі
  2. гэты патрыярхальны звычай быў таксама распаўсюджаны і ў дарэвалюцыйнай Расіі
  3. Can the Culture Gap Be Bridged?//Awake! August 22, 1988, p.19
  4. “Политический поцелуй” как вид оружия помогает крепить дружбу и обманывать врага рассылка “Боевые говоруны”
  5. Напрыклад, вядомы беларускі тэнісіст Максім Мірны так пацалаваў руку спявачцы Алесі падчас сумеснага выступлення на тэлешоў
  6. Блог Елены Екатериничевой: Поцелуй женской руки или история Жака Ширакa
  7. I Was a Palatine Guard//Awake! May 22, 1975, p.14
  8. Making Friends with the Danakil//The Watchtower September 15, 1954, p. 560

Дадатковая інфармацыя

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Этыкет