wd wp Пошук:

Звонкі велярны выбухны зычны

Звонкі велярны выбуховы — зычны гук, які часта сустракаецца ў многіх мовах. Гэты гук пазначаецца знакам ɡ у Міжнародным фанетычным алфавіце і g у сістэме X-SAMPA.

Прыклады

МоваСловаМФАПеракладЗаўвагі
Англійскаяɡame[ɡeim] гульняГл. англійскую фаналогію
Беларускаяганак[ɡа́нак]-Гл. Беларуская фанетыка
Рускаягде[ɡdjε]дзе
Украінскаяґанок[ˈɡɑ.n̪ɔk]ганакГл. Украінская фанетыка

У беларускай мове

У старабеларускай мове перадаваўся пісьмова двузнакам «кг» пры транслітарацыі лацінскае літары «G». Сёння — рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот — [ан’эɡдо́т]). Яго «глухі» адпаведнік — voiceless velar plosive («санорны шумны глухі», [к]).

Гук г выбухное мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае. Паводле «Гукаў беларускай мовы», розніца паміж [γ] (г фрыкатыўным) і [г] (г выбухным) не мае фаналагічнага значэння.

Для перадачы выбухнога [г] у склад алфавіта, зацверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Б. А. Тарашкевіча ўвайшоў знак Ґ. Але вымаўленне [г] выбухнога ў беларускай мове абмежавана вузкім колам слоў, таму спецыяльны знак не знайшоў распаўсюджання ў выдавецкай практыцы і быў выключаны з алфавіта ў перапрацаваным выданні «Беларускай граматыкі» 1929 года[1].

У класічнай беларускай лацінцы дапускацца факультатыўнае выкарыстанне літары «g» для абазначэння гуку. У сучаснай сістэме транслітарацыі літарамі лацінскага алфавіта гук ніяк не абазначаецца.

Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення запазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield — [гарфілд] ці [γарфілд].

Этымалагічны

Узнікае фанетычным шляхам

Зноскі

  1. А.I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. — Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. ISBN 985-474-560-0

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Выбухныя зычныя
Катэгорыя·Велярныя зычныя