wd wp Пошук:

Звод законаў Хамурапі

Законы Хамурапі на базальтавым слупе

Звод законаў Хамурапі або Кодэкс Хамурапі — адзін з найстаражытнейшых і найзахаванейшых заканадаўчых кодэксаў старажытнага Вавілона, створаны каля 1780 да н.э. на загад вавілонскага цара Хамурапі.

Кароткія звесткі

Законы Хамурапі былі знойдзены французскімі археолагамі падчас раскопак у 19011902 гадах у Сузах (тэрыторыя старажытнай Месапатаміі). Звод Хамурапі ўяўляў сабой чорны базальтавы слуп з выразанымі на ім 282 законамі.

Законы выбіты клінапісам на абодвух баках слупа на класічным вавілонскім дыялекце акадскай мовы. У верхняй частцы слупа выяўлены сам Хамурапі, які прымае законы з рук бога сонца Шамаша. Частка тэксту законаў была збіта і можа быць часткова адноўлена з іншых крыніц, напрыклад, цытат законаў на гліняных таблічках.

Законы Хамурапі непасрэдна выцякаюць з шумерскай прававой традыцыі і з’яўляюцца адной з найважнейшых крыніц для вывучэння права і сацыяльна-эканамічнага ладу Месапатаміі таго часу. У цэнтры ўвагі законаў гаспадарчыя, эканамічныя і сямейныя адносіны. Абмяжоўваюцца і рэгламентуюцца прыватнаўласніцкія адносіны, зацвярджаецца дзяржаўны кантроль над гаспадарчым жыццём.

Асноўная ўвага нададзена апісанню караў за розныя правапарушэнні. Законы прадугледжваюць строгую сістэму пакаранняў: практычна любы крадзеж караецца смерцю.

Структура Зводу законаў Хамурапі

Зборнік законаў складаецца з пралогу, 282 артыкулаў і эпілогу. У законах Хамурапі рэгулююцца грамадзянскія, абавязацельныя, працоўныя, шлюбна-сямейныя, крымінальныя і крымінальна-працэсуальныя адносіны. Гэты зборнік не мае выразнай сістэмы выкладання матэрыялу, аднак пэўная ўнутраная сістэма ў кодэксе прасочваецца:

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Законы Старажытнага свету
Катэгорыя·Стэлы
Катэгорыя·Вавілон