Заходняя канфедэрацыя індзейцаў (англ.: Western Indian Confederacy) — часовы саюз індзейскіх народаў так званай Паўночна-Заходняй індзейскай тэрыторыі, што цягнулася ад Вялікіх азёр на поўначы да Кентукі на поўдні, у 1783 — 1814 гг.
Складанне канфедэрацыі адбылося ў выніку паражэння Вялікабрытаніі ў вайне за незалежнасць ЗША. Яна павінна была супрацьстаяць міграцыі амерыканскіх перасяленцаў на землі, населеныя індзейцамі, а таксама супольна прадстаўляць інтарэсы індзейскіх народаў у перагаворах з прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі.
У склад канфедэрацыі ўваходзілі:
Спрэчкі паміж самімі індзейцамі не дазвалялі канфедэрацыі эфектыўна выконваць свае намеры. Дагаворы, заключаныя ёю, часцяком парушаліся асобнымі ваеннымі і рэлігійнымі групоўкамі. Гэта стала зачэпкай для ЗША распачаць так званую Паўночна-заходнюю індзейскую вайну (1785 - 1795 гг.)
У 1794 г. амерыканскія войскі наснеслі паражэнне аб’яднаным сілам індзейцаў на чале правадыра шаўні Блакітнай Кашулі і прымусілі брытанцаў спыніць дапамогу Заходняй канфедэрацыі. Вялікабрытанія імкнулася адрадзіць Заходнюю канфедэрацыю падчас Англа-амерыканскай вайны (1812 – 1814 гг.), але яе намаганні абмежаваліся дапамогай паўстанню Тэкумсэ.