Заходнядзвінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Заходняя Дзвіна.
Раён размешчаны ў заходняй частцы вобласці, мяжуе: на ўсходзе — з Пскоўскай вобласцю, на поўдні — з Смаленскай вобласцю.
Плошча 3373 км².
Асноўныя рэкі — Заходняя Дзвіна (па мяжы з Таропецкім раёнам), Вялеса, Білейка.
Раён утвораны ў 1927 годзе як Акцябрскі ў складзе Ленінградскай вобласці. У 1944—1957 гг. — у складзе Вялікалуцкай вобласці, з 1957 ізноў у Калінінскай вобласці. У 1963 годзе ў сувязі з узбуйненнем сельскіх раёнаў Калінінскай вобласці раён атрымаў сваю цяперашнюю назву.
Колькасць насельніцтва, жыхароў: 19 707 (2002), 16 018 (2010), 13 740 (2017).
З 2006 года у склад Заходнядзвінскага раёна уваходзяць 2 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў:
Раён перасякае чыгунка Масква—Рыга і аўтамагістраль М9 «Балтыя».