wd wp Пошук:

Заспенскі сельсавет

За́спенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Заспа.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Гарошкаўскага і Левашоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свірыдавіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Гасцівель, Казанаўка, Свірыдавічы, Ямпаль, Яноўка, пасёлкі Арол, Бяроза, Васток, Вішнёўка, Волга, Востраў, Вясёлы, Залессе, Калінін, Краснаселле, Лабкі, Падроўнае і Сокал)[1]. 12 жніўня 2011 года скасаваны пасёлкі Бяроза, Волга і Вясёлы[2], 27 лютага 2015 года — пасёлкі Востраў і Сокал[3], 1 снежня 2016 года — пасёлкі Залессе і Краснаселле[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3254 чалавекі[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  2. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 12 августа 2011 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района
  3. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 27 февраля 2015 г. № 46 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района
  4. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 1 декабря 2016 г. № 109 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Заспенскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат