wd wp Пошук:

Заслаўскія курганныя могільнікі

Заслаўскія курганныя могільнікі — група археалагічных помнікаў на тэрыторыі і ў ваколіцах Заслаўя Мінскага раёна. Захаваліся рэшткі 8 магільнікаў. Даследаваны 142 курганы (большасць 2-й паловы X — 1-й паловы XI стст.), належаць пераважна крывічам, таксама дрыгавічам, невялікая колькасць іншых усходне-славянскім плямёнам, фіна-ўграм і балтам. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце, зрэдку падкурганных ямах і насыпе, у 5 курганах — трупаспаленне. Пахавальны інвентар — зброя (коп’і, суліцы, сякеры, булава), упрыгожанні (скроневыя кольцы, шыйныя грыўні, каралі, бранзалеты), рэчы хатняга ўжытку (кераміка, нажы, грабяні і іншае), шашты.

Спіс найбольш адметных курганных могільнікаў

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Крывічы
Катэгорыя·Курганныя могільнікі Мінскага раёна
Катэгорыя·Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»
Катэгорыя·Гісторыя Заслаўя
Катэгорыя·Славутасці Заслаўя