wd wp Пошук:

Запалоцкі пасад

Запалоцкі пасад або Запалоцце — гістарычная мясцовасць і археалагічны помнік у Полацку на захад ад Верхняга замка ўздоўж ракі Заходняя Дзвіна.

Гісторыя

Узнік на мяжы X-XI ст. (пл. каля. 40 га, у пач. XIII ст. — 17 га). У XI ст. меў сістэму ўмацаванняў.

Частка плана Полацка 1707 г. з выявай Запалоцця

На Запалоцкім пасадзе ў 1498 г. быў пабудаваны бернардзінскі кляштар (лакалізаваны падчас археалагічных раскопак 2010 г.). У 1563 г. падчас захопу Полацка войскамі Івана IV Грознага бернардзінскі кляштар на Запалоцкім пасадзе спыніў сваё існаванне. Прыводзяцца даныя пра цэрквы XVI—XVII стст., а таксама сядзібную забудову і агароды на тэрыторыі Запалоцкага пасада.

У XVI—XVIII ст. на Запалоцкім пасадзе згадваюцца вуліцы Вялікая (сучасная Краснова), Еглявінская, Зарэчная, Выгонная, Бастыённы, Цыкуноў і Ярмолаў завулкі.

Умацаванні

Фрагмент фрэскі «Цуд Св. Георгія» з меркаванай выявай Полацкага касцёла бернарзінцаў на Запалоцці, школу якога наведваў Ф. Скарына. 1580-я

Запалоцкі пасад быў размешчаны ў межах паркана XVI—XVIII ст. (упершыню згадваецца ў пач. XVI ст., напрацягу 1-й пал. XVI ст. неаднаразова падпраўляўся). У гэты час быў выкапаны роў («перакоп») і пастаўлены вастракол. У 1654 г. зроблены новы роў, які ўзмацняўся шчыльна ўкапанымі бярвёнамі. За парканам знаходзіліся мясцовасці Селяўшчызна і Глушчыца.

Даследванні

Запалоцкі пасад даследавалі ў 1959 г. Л. Д. Побаль, у 1961, 1963, 1980 гг. Г. В. Штыхаў, у 1986 г. С. В. Тарасаў, у 2003, 2004, 2006 і 2010 гг. Д. У. Дук, у 2008 г. М. В. Клімаў. Культурны пласт складае 0,5-3 м. Даследавана 772 м². Вывучаны рэшткі жылых пабудоў, у тым ліку сядзібы XV ст. з кафлянай печчу. Знаходкі прадстаўлены шматлікімі вырабамі XIXVIII ст., ювелірнымі рэчамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Пасады Полацка