wd wp Пошук:

Замак Морыцбург

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Морыцбург.

Замак Морыцбург (ням.: Schloss Moritzburg) — загарадная рэзідэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Ветынаў, размешчаная ў горадзе Морыцбург, за 14 км ад Дрэздэна.

Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542-46 гг. пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасля паляўнічых забаў. У 1661-71 гг. па праекце В. К. фон Кленгельса да замка была прыбудавана барочная капліца.

Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагоддзя, што і было ажыццёўлена ў 1723-33 гг. пад назіраннем прыдворнага архітэктара М. Пёпельмана. Пазней угоддзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769—82).

Цікавыя факты

Замак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм Тры арэшкі для Папялушкі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Замкі Саксоніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1546 годзе