wd wp Пошук:

Замак Гутэнберг

Гутэнберг (ням.: Burg Gutenberg) — замак у Ліхтэнштэйне.

Замак размешчаны на тэрыторыі камуны Бальцэрс на ўзгорку вышынёй каля 70 м. Прыблізны час будаўніцтва замка — 11001200 гг. У 1314 годзе ён стаў уласнасцю Габсбургаў. У XV стагоддзі падчас Старой цюрыхскай вайны замак быў сур’ёзна пашкоджаны пажарам. У 1499 годзе ў замку начаваў Максіміліян I у час вайны з Канфедэрацыяй. У 1795 годзе замак зноў быў сур’ёзна пашкоджаны пажарам. Адноўлены быў толькі у 1912 годзе, у сучасным выглядзе. З 1979 года замак з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю.

На тэрыторыі замка часта праводзяцца культурныя мерапрыемствы. У астатні час замак закрыты для шырокага наведвання.[1][2]

Раскопкі, праведзеныя на схілах гары і двары замка, знайшлі рэшткі прадметаў Росенскай культуры.

Зноскі

  1. Gutenberg Castle
  2. Castles of Liechtenstein Архівавана 13 жніўня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Ліхтэнштэйна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1200 годзе