wd wp Пошук:

Закрыліна

Закрыліны і вільчак

Закрыліна — дошка, што закрывала тарэц даху, часта афармлялася разьбою.[1] Калі дах быў двухсхільны, то на скрыжаванні закрыліны рабілі крыху даўжэйшымі, чым патрэбна, выразаючы з дошкі контуры конскіх галоў, каровіных рогаў, фігурак птушак і змей, павернутых у розныя бакі. Такое скрыжаванне называлася вільчык[2].

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замест здвоенага вільчака з’яўляецца ўпрыгожанне, зробленнае з адной дошкі, замест зааморфных матываў з’яўляюцца раслінныя і геаметрычныя контуры[2].

Край закрыліны таксама аздабляўся: сякерай, свярдлом ці пілою рабілася разьба[2].

Зноскі

  1. Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
  2. 1 2 3 Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў. — Мн. : Нар. асвета, 1985. — 191 с. іл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Драўляная архітэктура
Катэгорыя·Архітэктура Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты