wd wp Пошук:

Закон Лоджа

Закон Лоджа, Публічны закон 597 81-га Кангрэсу ЗША (англ.: Lodge Act, англ.: Public Law 597 «An Act to provide for the enlistment of aliens in the Regular Army»), заканадаўчы акт, ухвалены Кангрэсам ЗША 30 чэрвеня 1950, і названы ў папулярнай форме паводле імя яго ініцыятара і лабіста, Генры Кабата Лоджа малодшага.

Закон дазваляў на працягу пэўнага часу абмежаваны колькасна запіс у войска ЗША асоб з іншаземным грамадзянствам, і дазваляў атрыманне грамадзянства ЗША такімі добраахвотнікамі пасля 5 гадоў вайсковай службы.

Мэтай закону было выкарыстанне моўнага і культурнага патэнцыялу перамешчаных асоб цэнтральна- і ўсходнееўрапейскага паходжання ў барацьбе дзяржаў Заходняга блоку супраць дзяржаў камуністычнай сістэмы, найперш у Еўропе[1], асабліва ў падпольных дзеяннях рознага роду.

Ідэйна-палітычны бок справы паказваўся дзяржаўнымі дзеячамі ЗША, і асабліва самім Г. Лоджам, як удзел еўрапейцаў у барацьбе «за свабоду Еўропы», пад чым разумелася свабода ад камунізму[2] (Гл. таксама: халодная вайна).

Пачаткова прадбачыўся запіс 2500 мужчынаў, пазней ліміт быў павышаны да 12500. У далейшым, Публічны закон 101—249 распаўсюдзіў пасмяротнае атрыманне грамадзянства ЗША паасобна на ўсіх, хто загінуў або памёр на службе ва Узброеных сілах ЗША ў пэўныя перыяды баявых дзеянняў, або пры пэўных умовах.

Першыя добраахвотнікі былі прынятыя ў амерыканскую армію, згодна з гэтым законам, у 1951, у Зонтхофене[3] (Германія). Да 1959, калі скончылася дзеянне закону, у амерыканскае войска былі запісаныя зв. 200 добраахвотнікаў з розных краін.

У наш час існуе думка, што мадэрнізаванае выкарыстанне падобнай мадэлі магло б быць мэтазгодным для ЗША ў «Вайне з тэрарызмам»[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Далгліш…
  2. Карафана…
  3. У 7720-м зборным пункце (Replacement Depot).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Узброеныя сілы ЗША
Катэгорыя·Палітыка ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Законы
Катэгорыя·Права ЗША