wd wp Пошук:

Задроўеўскі сельсавет

Задро́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Задроўе.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Сальніцкі сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Гальцаўскага і Роска-Сялецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Сальнікі. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Талачынскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тумініцкага сельсавета[1]. З 12 лютага 1965 года сельсавет у складзе 15 населеных пунктаў (Барэйшава, Дзятлава, Дубавое, Жалезнякі, Задроўе, Забалацце, Зайцава, Засеклі, Лісуны, Мезенава, Пагост, Пагосцік, Панізоўе, раз’езд Пагост і Роскі Сялец) у Аршанскім раёне, а астатнія 9 населеных пунктаў сельсавета (Белаброддзе, Замошша, Кісялі, Круханавічы, Нагаўкі, Рамашкава, Сальнікі, Старынкі і Уладыкі) увайшлі ў склад Коханаўскага пассавета[2]. 11 верасня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Задроўе, сельсавет перайменаваны ў Задроўеўскі[3]. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Дзятлава, Лісуны і Мезенава), у склад сельсавета з Малотынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дроздава, Казлова, Рагазіна і Хлусава)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 854 чалавекі[5], з іх 95,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 35 (1115).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Коханаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна
Катэгорыя·Задроўеўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе