wd wp Пошук:

ЗІЛ-130

ЗІЛ-130

Выпуск 19641994
Вытворца ЗІЛ
Месца вытворчасці / Масква
Чыта, Новаўральск
Папярэднік ЗІЛ-164
Пераемнік ЗІЛ-4331, ЗІЛ-4333
Колавая формула 4х2
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 5000 кг
Маса прычэпа 6400 кг
Маса
Падрыхтаваная маса 4300 кг
Поўная маса 9525 кг
Памеры
Колавая база 3800 мм
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

ЗІЛ-130 (з 1986 года — ЗІЛ-431410)савецкі і расійскі грузавы аўтамабіль вытворчасці завода імя Ліхачова (ЗІЛ). Прыйшоў на змену ЗІЛ-164.

Гісторыя

У 1962–1963 гг. аўтамабілі збіраліся па абыходных тэхналогіях, адпрацоўваўся зборачны працэс. Масавы выпуск ЗІЛ-130 быў арганізаваны з кастрычніка 1964 года[1].

3 чэрвеня 1974 года быў выраблены мільённы грузавік сямейства ЗІЛ-130 (ім стаў ЗІЛ-130Г)[2], а ў жніўні 1982 года — двухмільённы (таксама мадыфікацыі ЗІЛ-130Г)[3].

У 1977 годзе канструкцыю ўнеслі шэраг змяненняў, якія дазволілі павялічыць грузападымальнасць з 5 да 6 т. Поўная маса прычэпа дасягала 8 т. У адпаведнасці з патрабаваннямі стандарту на размяшчэнне вонкавых святлотэхнічных прыбораў была змененае абліцоўванне радыятара і оптыка. Пасля абнаўлення базавая машына атрымала пазначэнне ЗІЛ-130-76.

У 1986 годзе аўтамабілям сямейства прысвоена новае пазначэнне ў адпаведнасці з галіновай сістэмай індэксаў: ЗІЛ-431410 — ЗІЛ-130, ЗІЛ-431510 — ЗІЛ-130Г, ЗІЛ-441510 — ЗІЛ-130В1, ЗІЛ-431810 — ЗІЛ-138, ЗІЛ-431610 — ЗІЛ-138А і г.д.

Усяго па снежань 1994 года было выраблена 3 383 312 шт.

Канструкцыя

Аўтамабіль камплектуецца 8-цыліндравым карбюратарным чатырохтактным V-падобным верхняклапанным рухавіком ЗІЛ-130 магутнасцю 150 к.с. пры 3200 аб/хв (з абмежавальнікам), максімальным круцільным момантам 41 кГм пры 1800 аб/хв, ступенню сціску 6,5 і рабочым аб’ёмам 5969 см³.

Аўтамабіль ЗІЛ-130 быў абсталяваны гідраўзмацняльнікам руля, сінхранізаванай 5-ці ступеністай каробкай перадач, трохмеснай кабінай з амывальнікам ветравога шкла. Частка аўтамабіляў камплектавалася прадпускавым падагравальнікам рухавіка. Пасля былі ўведзеныя транзістарнае запальванне, генератар пераменнага току, зменены шчыток прыбораў. Пазней былі ўжытыя змененая канструкцыя шарніраў карданнай перадачы і іншыя новаўвядзенні. Кабіны ранніх аўтамабіляў мелі два вентыляцыйных люка ў даху кабіны і лючок паветравода ў левай частцы кабіны вышэй педалі счаплення. Потым гэты лючок быў прыбраны. У сямідзесятых гадах быў скасаваны спачатку левы вентыляцыйны люк, а потым і правы. Да 1970 года бартавыя аўтамабілі мелі вышыню бартоў 685 мм, у далейшым вышыня бартоў была зменшана да 575 мм.

Мадыфікацыі

Бартавыя і шасі

ЗІЛ-130-76

Аўтамабіль таксама мог пастаўляцца без бартавой платформы ў выглядзе шасі для спецаўтамабіляў. Аўтамабілі прызначаныя для перавозкі лёгказагаральных грузаў, абсталёўваліся глушыцелямі сістэмы выпуску газаў у пярэдняй частцы аўтамабіляў з вывадам выхлапной трубы направа[7].

ЗІЛ-130Г

ЗІЛ-130Г-76

ЗІЛ-130В1

ЗІЛ-130В1 з паўпрычэпам

Шасі для самазвалаў

ЗІЛ-ММЗ-555

ЗІЛ-ММЗ-4502

ЗІЛ-ММЗ-4502 — самазвал з прамабортным кузавам на шасі ЗІЛ-130Д1[9]. Грузападымальнасць — 5000 кг, аб’ём кузава 3,8 м³. Акрамя базавай, меў таксама мадыфікацыі:

ЗІЛ-136

Для экспарту ў краіны, дзе аддавалі перавагу дызельным рухавікам, быў распрацаваны ЗІЛ-136І з радным шасціцыліндравымі дызелем Perkins 6.345 магутнасцю 110-140 к.с. пры 2800 аб/хв. У сувязі са змяненем характарыстык рухавіка, у аўтамабіляў ЗІЛ-136 быў зменены перадатачны лік галоўнай перадачы — да 6,97.

Аўтамабілі выпускаліся невялікімі партыямі ў 1967—1975 гг[10].

ЗІЛ-138

Газабалонная мадыфікацыя ЗІЛ-138 адрозніваецца сістэмай сілкавання і працуе на звадкаваным прапан-бутане і развівае такую ж магутнасць як базавы бензінавы ЗІЛ-130[11]. Для гэтага ступень сціску была павышана з 6,5 да 8, што было дасягнута шляхам змянення канфігурацыі і аб’ёма камер згарання. Запас газа захоўваецца ў балоне аб’ёмам 255 літраў або ў двух аб’ёмам 117,4 л. Удзельны выдатак газа складае 240 г/к.с.·г, або 0,13 м³/к.с.·г. ЗІЛ-138 прыстасаваны таксама для кароткачасовай працы на бензіне.

Вопытныя

ЗІЛ-431410 (УАМЗ), АМУР-53131

У 1991 годзе выпуск ЗІЛ-431410 быў наладжаны на ўральскім аўтаматорным заводзе (УАМЗ). На выпусканых аўтамабілях у мэтах уніфікацыі кабіна і апярэнне былі ўсталяваныя ад ЗІЛ-131. Выпускаліся таксама мадыфікацыі ЗІЛ-431900 (з рухавіком ЗІЛ-550, 132-136 к.с.) і ЗІЛ-431920 (з рухавіком Д-245, 105 к.с.)[13].

У 2004 годзе пасля перайменавання прадпрыемства ў “Аўтамабілі і маторы Урала” (АМУР) атрымаў пазначэнне АМУР-53131. АМУР-53131 абсталёўваецца рознымі тыпамі рухавікоў: бензінавым АМУР-456,10 (старае пазначэнне — ЗІЛ-508,10) магутнасці 150 к.с, дызельным Д-245.12 (108 к.с.) Мінскага маторнага завода і АМУР-0555 (7,6 л, 145 к.с.) і АМУР-5551 (6,28 л, 180 к.с.). У 2006 годзе мадыфікацыю АМУР-53131М абсталявалі 136-моцным дызелем Д-245.9Е2 (Еўра-2)[14].

Машыны на базе ЗІЛ-130

Аўтакран КС-2561К на базе аўтамабіля ЗІЛ-130-76

Пажарныя аўтамабілі

Пажарны аўтамабіль АЦ-40(130)-63Б

Зноскі

  1. Годы и факты // За рулём : часопіс. — 1967. — № 11. — С. 19. (руск.)
  2. Год миллионов // За рулём : часопіс. — 1974. — № 12. (руск.)
  3. Двухмиллионный // За рулём : часопіс. — 1982. — № 09. — С. 9. (руск.)
  4. ЗИЛ с читинского конвейера // За рулём : часопіс. — 1975. — № 07. — С. 7. (руск.)
  5. ЗИС-110 №77, 2017, с. 4-5
  6. 1 2 ЗИЛ-130 с шестеркой // За рулём : часопіс. — 1976. — № 11. — С. 17. (руск.)
  7. Пять за шестерых // За рулём : часопіс. — 1977. — № 06. — С. 4-5. (руск.)
  8. ЗИС-110 №77, 2017, с. 4
  9. ЗИЛ-ММЗ-4502 // За рулём : часопіс. — 1977. — № 01. — С. 39. (руск.)
  10. ЗИС-110 №77, 2017, с. 7
  11. ГАЗОБАЛОННЫЕ ЗИЛЫ // За рулём : часопіс. — 1982. — № 07. — С. 10-11. (руск.)
  12. ЗИЛ-130 6х2: третий не лишний… // Грузовик Пресс : часопіс. — 2011. — № 09. (руск.)
  13. “Стотридцатка” по-уральски // За рулём : часопіс. — 1996. — № 07. — С. 10. (руск.)
  14. Возвращение «сто тридцатого» // Грузовик Пресс : часопіс. — 2006. — № 06. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі ЗІЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі