«Жыццё як цуд» (сербск.: Живот је чудо) мастацкі фільм вытворчасці Сербска-чарнагорскай супольнасці і Францыі, трагікамедыя рэжысёра Эміра Кустурыцы 2004 гады. Кустурыца нейкім чынам зрабіў сваю антываенную карціну добрай і аптымістычнай. Ён распавядае, як моцныя пачуцці ўзнікаюць і квітнеюць нават у самых страшных абставінах.
1992 год, Боснія. Галоўны герой стужкі, інжынер Лука, хутка пасля пачатку вайны ў Югаславіі страчвае сына — таго бяруць у палон. У адказ мясцовыя жыхары захопліваюць дзяўчыну-мусульманку і прапануюць Луку абмяняць яе на сына. Але з цягам часу паміж Лукай і палоннай узнікаюць пачуцці, і галоўны герой ужо не можа ад яе адмовіцца[5].