Жыбарты́[1] (трансліт.: Žybarty, руск.: Жиборты), Жыбуртоўшчына, Жыбартоўшчына — вёска ў Парэцкім сельсавеце Дзятлаўскага раёна, за 11 км на паўночны захад ад Дзятлава, 139 км ад Гродна, 23 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Вёска ўваходзіць у склад калгаса “Парэчча”. Ёсць жывёлагадоўчая ферма, магазін, пачатковая школа.
Помнік архітэктуры ХІХ ст.: Сядзіба. Пабудавана ў 1819 г.
Памяць. Дзятлаўскі раён. — Мн., 1997. — С. 375.