wd wp Пошук:

Жуан Мануэл

Жуа́н Мануэ́л (парт.: João Manuel; 3 чэрвеня 1537 — 2 студзеня 1554) — інфант Партугаліі.

Біяграфія

Жуан Мануэл быў восьмым дзіцем караля Партугаліі Жуана III і Кацярыны Аўстрыйскай. У 1539 годзе, пасля таго як памерлі чатыры яго старэйшых брата, ён стаў спадчыннікам партугальскага прастола.

У 1552 годзе 15-гадовы Жуан Мануэл ажаніўся з іспанскай прынцэсай Хуанай, якая прыпадала яму стрыечнай сястрой.

2 студзеня 1554 года Жуан Мануэл сканаў ад сухотаў. Да таго моманту яго жонка ўжо была цяжарная, і праз 18 дзён пасля смерці Жуана Мануэла нарадзіўся яго сын — будучы кароль Партугаліі Себасцьян I.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023825341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023825341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1537 годзе
Катэгорыя·Авіская дынастыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Эвара
Катэгорыя·Авіская дынастыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спадчыннікі, якія не ўзышлі на прастол
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой ружай
Катэгорыя·Памерлі ў 1554 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных