wd wp Пошук:

Жаночая дуэль

«Жаночая дуэль» — карціна Хасэ дэ Рыберы. Захоўваецца ў музеі Прада ў Мадрыдзе.

Карціна, датаваная і падпісаная Рыберам, створана ў Неапалі ў 1636 годзе, як частка цыкла з больш як трыццаці карцін на тэму гісторыі Рыма, заказаных Рыберы, Джавані Ланфранка, Даменікіна і іншым мастакам.

На карціне намалявана кульмінацыя легендарнага эпізоду з гісторыі Неапаля, які здарыўся ў 1552 годзе, калі дзве сіньёры — Ізабела дэ Карацы і Дыямбра дэ Пацінела — біліся на дуэлі за каханне мужчыны па імі Фабіа Дзерэсола ў прысутнасці маркіза Альфонса д’Аваласа. Сюжэт карціны таксама інтэрпрэтаваўся, як алегорыя барацьбы паміж распустай і дабрадзейнасцю.

Зноскі

  1. https://www.museodelprado.es/en/the-collection/art-work/women-gladiators/ee076233-5858-4a35-a5c0-9ce631cd5382 Праверана 8 снежня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны Хасэ дэ Рыберы
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны са збораў музея Прада
Катэгорыя·Карціны 1636 года
Катэгорыя·Алегарычныя карціны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных