Жанна дэ Валуа (фр.: Jeanne de Valois) (пам. 24 чэрвеня 1556 г.), як і яе сястра Вікторыя дэ Валуа (24 чэрвеня 1556 года - † жнівень 1556 г.) (фр. Victoire de Valois) — французскія прынцэсы - двайняты, былі апошнімі дзецьмі Караля Францыі Генрыха II і Кацярыны Медычы. Жанна дэ Валуа памерла, так і не з’явіўшыся на свет і праляжала ў чэраве маці мёртвай на працягу некалькіх гадзін. Хірургам давялося зламаць дзяўчынцы ногі, каб дастаць яе з нутробы.[2] Вікторыя дэ Валуа перажыла сястру крыху больш за месяц. У сувязі з гэтымі родамі, якія прайшлі вельмі складана і ледзь не сталі прычынай смерці Кацярыны Медычы, урачы параілі каралеўскай пары больш не думаць аб нараджэнні новых дзяцей; пасля гэтага савета Генрых спыніў наведваць спальню сваёй жонкі, праводзячы ўвесь вольны час са сваёй фаварыткай Дыянай дэ Пуацье[3].